Выхавальнікам Дзіцячага сада г.Свіслач Лысевіч В.А. арганізавана "Вандроўка па Беларусі", у якой прынялі ўдзел каманды "Эрудыты" і "Знатакі".
Каманды прайшлі станцыі "Гарады Беларусі ", "Экалагічная", "Кім і чым славіцца мой край", "Перакладчыкі", "Што ты ведаеш пра Беларусь?", "Казачная", "Мова маёй бабулі", "Мае любімыя беларускія словы".
За кожную пройдзеную станцыю каманды атрымлівалі адзін пазл, каб потым скласці карту Беларусі.
Вандроўка па Беларусі прайшла цікава і займальна. Бацькі і дзеці папоўнілі свае веды пра гісторыю і традыцыі нашай краіны, пашырылі свой кругагляд. Удзельнікі каманд атрымлі медалі і падарункі.
.png)



