Папулярызацыя беларускай мовы

25.01.2024
Адметнай рысай любой вялiкай нацьі, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры, i ў першую чаргу да роднай мовы. Палітыка нашай дзяржавы накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, бо толькі такое пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані і культуру, будзе трывалым аплотам краіны. Выхаванне дзяцей павінна грунтаваца на роднай мове, гісторыі і традыцыях. Калі своечасова не заахвочыць дзяцей да ўласнай нацыянальнай культуры, працэс нацыянальнай ідэнтыфікацыі нівеліруецца, што можа прывесці ў далейшым да закамплексаванасці, праяўлення нацыянальнай ушчэрбнасці, нізкага ўзроўню сацыяльнай паспяховасці. Менавіта з пазнання роднай мовы, з усведамлення яе як найвялікшай каштоўнасці пачынаецца станаўленне самасвядомасці дашкольнікаў.
поделиться в: